Юридические консультации в Центральной и Восточной Европе
Ад прадпрыемстваў паслуг і гандлевых прадпрыемстваў да забудоўшчыкаў і банкаўскіх канцэрнаў
Нашымі кліентамі з’яўляюцца як міжнародныя кампаніі, так і малыя і сярэднія прадпрыемствы. Усе галіны прамысловасці прадстаўлены на месным і міжнародным узроўні.
Мы даем парады камерцыйным кампаніям і прадпрыемствам паслуг па міжнароднай лагістыцы, продажу і паслуговым структурам у цэнтральнай і ўсходняй Еўропе – будзь то стварэнне гандлёвай сеткі ці прыватнага камерцыйнага агенцтва.
bnt кансультуе забудоўшчыкаў і стваральнікаў фондаў ад першапачатковых ідэй да рэалізацыі. Гэта тычыцца аптымізацыі падаткаабкладання сумесна з арганізацыяй і правядзеннем перагавораў адносна набыцця зямлі, будаўнічых дагавораў ці арэнды, ці продажу інвестыцыйных аб’ектаў.
bnt актыўна працуе ў энергетычным сектары. Так мы можам эфектыўна кансультаваць па праектах ветраных паркаў у цэнтральнай і ўсходняй Еўропе. У гэтым напрамку мы работаем сумесна з кліентамі пачыная ад заключэння першага дагавора куплі ці арэнды да распараджэння дзеючым праектам.
Мы даем прававыя кансультацыі прамысловым прадпрыемствам з самых розных сектароў прамысловасці, у тым ліку, па набыццю і развіццю новых месцаў дзейнасці.
Мы суправаджаем банкі і фінансавыя арганізацыі пры структураванні крэдытаў і прапанаванні сродкаў забеспячэння; пры стварэнні філіялаў і набыццю бізнэсу ў цэнтральнай і ўсходняй Еўропе.
